Луіджы Гальвані (італ.: Luigi Galvani, 9 верасня 1737 — 4 снежня 1798) — італьянскі ўрач, анатам, фізіёлаг і фізік, адзін з заснавальнікаў электрафізіялогіі і вучэння аб электрычнасці, заснавальнік эксперыментальнай электрафізіялогіі. Першым даследаваў электрычныя з’явы пры цяглічным скарачэнні («жывёльная электрычнасць»). Выявіў узнікненне рознасці патэнцыялаў пры кантакце розных відаў металу і электраліту.
Адным з паслядоўнікаў Гальвані быў яго пляменнік Джавані Альдзіні, менавіта ён адным з першых прымяніў тэарэтычныя веды Гальвані на практыцы. Ён стаў праводзіць эксперыменты, звязаныя з электрычнымі з’явамі пры цяглічных скарачэннях, а дакладней на трупах зняволеных, якіх прысудзілі да смяротнага пакарання.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|