Пасля дэмабілізацыі ў снежні 1945 года, у 1946—1951 гадах карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», у 1951—1952 гадах рэдактар газеты Звязда». У 1950 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ, у 1954 годзе аспірантуру пры БДУ. Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» у 1953—1958 гадах. У 1958—1969 гадах старшы выкладчык, дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ, пасля абароны доктарскай дысертацыі ў 1969 годзе — прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ў 1969—1972 гадах. У 1972 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, з 1980 года акадэмік Акадэміі навук БССР.
У другім шлюбе быў жанаты з Ядзвігай Паўлаўнай (да шлюбу Іконнікавай; 1929—2000), кандыдаткай гістарычных навук (1970)[6][7].
Трое дзяцей — Таццяна, Валерыя, Павел[8]. Таццяна Іванаўна Навуменка[d] (нар. 1961) — расійская музыказнаўца, доктар мастацтвазнаўства[9]. Валерыя Іванаўна Навуменка — кандыдат медыцынскіх навук. Павел Іванавіч Навуменка (нар. 1964) — літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1991)[10].
Творчасць
Псеўданімы: Кляшторны С.; Кляшторны Сідар; Цыбук Яўхім; Якаўлеў Н.[11]
Дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 годзе (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981—1984).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных з’ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).
Навуменка Іван Якаўлевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 513. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.