Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у Полацкім раёне. У 1957 годзе ўступіў у КПСС. У 1958—1962 гадах інструктар Віцебскага абкама, 2-і сакратар Віцебскага райкама КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкама. З 1964 года інструктар, намеснік загадчыка, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Віцебскага абкама КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкама КПБ. З 1970 года інспектар ЦК КПБ, з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. З 1977 года — загадчык сельскагаспадарчага аддзела, у 1979—1989 гады — сакратар ЦК КПБ. У 1989—1990 гады быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Федэрацыі СССР.