У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Тутэйшыя.
«Тутэйшыя» — лялечны спектакль, пастаўлены рэжысёрам Мікалаем Андрэевым у 1990 годзе ў Гродзенскім тэатры лялек. Спектакль — удзельнік міжнародных фестываляў у Польшчы, Літве, Германіі.[1]
Апісанне
У спектаклі іграе чацвёра акцёраў. У свет беларушчыны, праблем з беларускай тоеснасцю ў шматкультурным Мінску ўводзіць ужо заслона. Куртына — плахта лёгкага матэрыялу з намаляванай картай Беларусі, грудай камення з паазначанымі на ёй Мінскам, Гроднай, Віцебскам і Магілёвам. Хоць, калі заслона ўздымаецца, здаецца, што тэатральны свет «Тутэйшых» — плоскі, з часам (разам з развіццём дзеяння) набірае глыбіні. Акцёры і іх лялькі запаўняюць амаль усю прастору сцэны. Іграе кожны элемент дэкарацыі, разам з вісячымі іконамі, якія з другога боку скрываюць падзаступнікаў чырвонай рэвалюцыі, што паказваюцца публіцы ў хвіліны сцэнічных, «гістарычных» пераменаў. Ход дыскусіі герояў спектаклю і іх спрэчкі пераносяцца з лялькаў — герояў літаратурна-тэатральнага свету — на саміх акцёраў — герояў беларускай рэчаіснасці з даўніх гадоў і сённяшняга часу — кахаючых, як і Янка Купала, свой народ і Айчыну. Не без прычыны, пэўна, твары галоўных лялькаў вельмі падобныя да твараў іх аніматараў.[2]
|
Аўтарам спектаклю ўдалося ажывіць купалаўскую падказку, стварыць, на першы погляд, застылае, а насамрэч надзвычай напружанае сцэнічнае дзейства, калі пад павелічальнае шкло вучоных пакладзена карта Беларусі, а яны замест таго, каб яе вывучаць, адначасна кінуліся яе разрываць.... Ніводнага руху, за выключэннем бойкі дзвюх недарэчных фігур у акадэмічных мантыях, а ўсе астатнія — на сцэне і па-за ёю — суцэльныя гледачы. Гледачы, пасіўныя сузіральнікі свайго гістарычнага бездарожжа. І.Жук[3]
|
|
Акцёры
Узнагароды
Узнагароджаны дыпломам за лепшую рэжысёрскую работу на XII фестывалі тэатраў лялек (Торунь), дыпломамі «За высокае выканаўчае майстэрства і артыстычны ансамбль», «За яскравае ўвасабленне беларускае нацыянальнае драматургіі» на XI Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» (Брэст), дыпломам «За ансамблёвасць спектаклю» на X міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель).[1] Спектакль стаў пераможцам міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Ломжы (Польшча).[4]
Зноскі
Літаратура
- Жук І. Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды / І. Жук. — Гродна, Гродз. абл. аддзяленне Бел. фонду культуры. — 1998. — 112 с.
- Вярбіцкі А. Гродзенскія лялечнікі ў Беластоку // Газета «Ніва». — 2000 г. — 10 снежня, № 50.
- Халадоўскі, М. «Тутэйшыя» ў Беластоку // Ніва. — 2003 г. — 6 ліпеня, № 27.
Спасылкі
|
---|
Паэтычныя зборнікі | | |
---|
Паэмы | |
---|
Драматычныя творы | |
---|
Проза і навуковыя творы | |
---|
Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Фільмы паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Купалаўскія мясціны | |
---|
Помнікі | |
---|
Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы | |
---|