Хутар
Акопы На месцы былога фальварка Акопы
Акопы на карце Беларусі ±
|
Акопы — былы хутар у Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці), які знаходзіўся за 30 км на поўнач ад Мінска недалёка ад вёскі Харужынцы.
Хутар Акопы быў сядзібай маці і сясцёр Янкі Купалы, якую з 1911 года і да другой паловы 1920-х гадоў часта наведваў славуты беларускі пясняр. Сядзіба стала месцам найбольш плённага творчага натхнення Янкі Купалы. У 1992 годзе ў суседняй вёсцы Харужынцы быў адчынены філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы».
Геаграфія
Прыгажосць і непаўторнасць Акопаў абумоўлены іх знаходжаннем на грэбені Беларускай грады (водападзел басейнаў Дняпра і Нёмана — Чорнага і Балтыйскага мораў). За 2—3 км на паўночны ўсход ад Акопаў месціцца вёска Харужынцы. На захад ад Акопаў — лясістыя пагоркі і забалочаныя даліны, над якімі ўзвышаецца Лысая гара[1]. За гэтымі мясцінамі здаўна замацавалася назва «Беларуская Швейцарыя»[2].
Зноскі
|
---|
Паэтычныя зборнікі | | |
---|
Паэмы | |
---|
Драматычныя творы | |
---|
Проза і навуковыя творы | |
---|
Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Фільмы паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Купалаўскія мясціны | |
---|
Помнікі | |
---|
Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы | |
---|