Помнік Янку Купалу — помнік у Радашковічах, размешчаны па Савецкай вуліцы, перад Домам культуры. Бюст устаноўлены ў 1982 годзе на ўшанаванне памяці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Радашковічы і наваколле цесна звязаны з імем Я. Купалы. Тут ён у верасні 1903 г. працаваў пісарам у судовага следчага. Бываў Я. Купала ў Радашковічах і ў 1904—1906 гадах, калі пазнаёміўся і пасябраваў з Ядвігіным Ш., які жыў па суседству, у фальварку Карпілаўка. У пачатку чэрвеня 1919 года чытаў яму камедыю «Паўлінка». Пазней народны паэт пісаў: «Гэта была для мяне вялікая падзея, таму што ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які не толькі пісьменнік, якога друкуюць, але і піша па-беларуску».
15 жніўня 1913 года Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў Мінску паставіла ў Радашковічах «Паўлінку». На спектаклі прысутнічаў аўтар.
У жніўні 1919 г. паэт наведваў фальварак Калісберг каля Радашковіч, дзе жыла яго сястра Л. Д. Раманоўская. Тут напісаны вершы «На нашым полі…», «3 павяўшай славы…» і «Мая навука».
Літаратура
|
---|
Паэтычныя зборнікі | | |
---|
Паэмы | |
---|
Драматычныя творы | |
---|
Проза і навуковыя творы | |
---|
Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Фільмы паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Купалаўскія мясціны | |
---|
Помнікі | |
---|
Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы | |
---|