Працуе ў дэтэктыўным жанры, увёў у рускамоўную літаратуру Беларусі так званы міліцэйскі дэтэктыў. Аўтар каля паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з іх — вострасюжэтныя дэтэктывы.
Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе. У 1964 годзе накіраваны на работу ў органы міліцыі — у крымінальны вышук. У 1967 годзе скончыў юрыдычны факультэтБДУ. З 1969 года — намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 года — начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 года — намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, з 1981 года — начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984—1987 гадах служыў у Афганістане дарадцам пры штабе (Савецкая вайна ў Афганістане)[2]. З 1987 года — начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Член СП СССР (з 1978).
Дэбютаваў у друку як журналіст у 1963. Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба» (1979), «Служба — дни и ночи» (1981), «Приказ № 1» (1985; 2003, серыя «Уголовный розыск»), «Следствие продолжается. Финал Краба» (1986), раманаў «Вам — задание» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор» (1987), «Сыновья» (1989; 2000, серыя Уголовный розыск), Черный пес (2000, Уголовный розыск), За секунду до выстрела (2001, Уголовный розыск), Киллер (2001, Уголовный розыск), Кремлевский колодец (2001, Уголовный розыск), Русская красавица (2001, Уголовный розыск), Убить вождя (2001, Уголовный розыск), Илоты безумия (2002, Уголовный розыск), Побег (2002, Уголовный розыск), Смертник (2002, Уголовный розыск), Тайна Овального кабинета (2002), Смерть за смерть (2003, Уголовный розыск), Упреждающий удар (2002, Уголовный розыск), «Вам задание» (2004), Русское братство (2004, Уголовный розыск), Смертельный квадрат (2004, Уголовный розыск), Третья звезда (2005, Уголовный розыск), Выстрел в прошлое (2006, серыя Спецназ), «Логово змей» (2007). Аўтар аповесцяў «Свадьбы не будет», «Однажды в марте», «По божьей воле», «Следствие продолжается» (2000, Уголовный розыск), «Последний герой» (2003, Уголовный розыск)[5].
Па творах М. І. Чаргінца пастаўлены ваенна-прыгодніцкі фільм «Вам задание», 4-серыйны тэлевізійны фільм «Ветров», здымаецца 6-серыйны тэлевізійны фільм па яго раманах «Смерць за смерць» і «Побег».
Пры першай спробе прыняцця ў Саюз пісьменнікаў БССР Мікалай Чаргінец не быў прыняты, бо, як палічыла прыёмная камісія, яго творчасць «ніякага дачынення да літаратуры не мае»[2].
Як сцвярджае сам Мікалай Чаргінец на сваім сайце, ён унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за разнапланавыя дасягненні ў галіне навукі і культуры (1998)[7]. Аднак, пры афіцыйным запыце да прадстаўніцтва кампаніі пацвердзіць гэта, высветлілася, што Чаргінца ў базе няма і ніколі не было[8]. Няма яго імя і на афіцыйным сайце міжнароднай прэміі імя С. Міхалкова, хаця сам Чаргінец заяўляе, што з’яўляецца яе лаўрэатам[2]. Таксама паводле сцвярджэнняў самога Чаргінца, у 2008 годзе Амерыканскім бібліяграфічным інстытутам ён быў прызнаны «Чалавекам года» за выдатны ўклад у развіццё Рэспублікі Беларусь[7], на самай справе такога інстытута няма.
Пры кіраванні Чаргінца Саюзам пісьменнікаў Беларусі наклад калісьці папулярнага штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» зменшыўся амаль у дзесяць разоў. З ведама Чаргінца імёны шэрагу вядомых пісьменнікаў былі ўнесены ў так званыя «чорныя спісы» дзяржаўных выдавецтваў[2].
Сям’я
Жанаты, мае дваіх дзяцей: сын Ігар Чаргінец — генеральны дырэктар «Белавія», дачка Вольга Чаргінец — юрыстка, палкоўнік памежных войскаў у адстаўцы [9].
Памяць
У снежні 2022 года, пры жыцці Мікалая Чаргінца, у гонар яго была названая школа № 76 горада Мінска[10].
Чаргінец Мікалай Іванавіч // Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / пад агул. рэд. У. М. Канаплёва і М. А. Аўласевіча. — Мн.:, 2003. — С. 231.
Чергинец Николай Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005 / под ред. И. В. Чекалова. — Мн.:, 2005. — Т.2. — С. 366.