Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі — рэгіянальнае аддзяленне праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, створанага ў 2005 годзе з мэтай расколу незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў. Офіс аддзялення размяшчаецца ў Мінску па адрасе плошча Свабоды, д. 13, кабінет 26 (цокальны паверх)[1].
Мінскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» было створана ў 2006 годзе. Старшынёй абласнога аддзялення абраны Рыгор Сакалоўскі[1].