У 1572 г. ва Уздзе знаходзіўся Сымон Будны ў сувязі з выданнем Бібліі[4]. У 1684 па вяртанні ў каталіцтва Кавячынскія заснавалі ў мястэчку парафію, набажэнствы праходзілі ў капліцы.
У 1829—1830 гг. ва Уздзе працавалі друкарня Э. Прэса, школа, 4 пачатковыя навучальныя ўстановы, бровар, млын, аптэка, пошта, 30 крамаў, нядзельны кірмаш. Станам на 1886 г. — народнае вучылішча, валасная ўправа, школа, бровары, суконная фабрыка, 2 млыны, 24 крамы; дзейнічалі царква, касцёл, сінагога, мячэць, 3 малітоўныя дамы. Цягам 1906—1909 гг. у мястэчку дзейнічала правінцыйнае кола Польскага Таварыства «Асвета» ў Мінску, якое займалася падтрымкай польскай адукацыі[5].
XIX стагоддзе: 1889 — 1 424 чал.[6]; 1897 — 2,8 тыс. чал.
XX стагоддзе: 1939 — 3,5 тыс. чал.; 1970 — 4,3 тыс. чал.; 1977 — 5,9 тыс. чал.; 1989 — 8,0 тыс. чал.; 1999 — 9,5 тыс. чал.
XXI стагоддзе: 2001 — 9,4 тыс. чал.[7]; 2006 — 9,6 тыс. чал.; 2009 — 9 684 (перапіс)[8]; 2016 — 10 120 чал.[9]; 2017 — 10 090 чал.[3]
Эканоміка
У месце працуюць 5 прамысловых прадпрыемстваў з рознымі формамі ўласнасці лёгкай (камунальнае вытворчае УП «Уздзенская кравецкая фабрыка»), харчовай (Уздзенская філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат») галін. Працуе прыватнае УП «Уздзенскі кааппрам», лясгас і інш., філіял і аддзяленне АСБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», 48 прадпрыемстваў гандлю, 13 грамадскага харчавання, 2 прадпрыемствы сувязі, 10 службаў побыту, рамонтныя, дарожныя, транспартныя арганізацыі.
Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, раённы цэнтр культуры, дом дзіцячай творчасці, кінатэатр «Кастрычнік», гістарычна-краязнаўчы музей, парк «Перамогі».
Дзейнічаюць калектывы аматарскай творчасці, у тым ліку 3 народныя (хор ветэранаў вайны і працы, ансамбль народнай песні «Зборная субота», клуб майстроў «Сузор’е» Цэнтра культуры) і 3 узорныя (тэатр «Усмешка», лялечны тэатр «Церамок», духавы аркестр школы мастацтваў).
Адукацыя
Ва Уздзе працуюць гімназія, с.-г. прафесійны ліцэй, 2 сярэднія, агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, школа мастацтваў, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, цэнтр развіцця дзіцяці «Вясёлка».
Медыцына
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць цэнтральная раённая бальніца на 220 ложкаў, раённая паліклініка на 250 наведванняў у змену, аптэка, аптэчны кіёск і аптэчны пункт, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Працуе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Спорт
Для аматараў фізкультуры і спорту ў горадзе працуюць спартыўны клуб «Бушыда», стадыён, 6 спартыўных залаў, 3 футбольныя палі і інш.
Забудова
Узда развіваецца паводле генеральнага плану 1990. Рэчка Уздзянка падзяляе горада на 2 планавальныя раёны: усходні (Малая Узда) з індывідуальнай забудовай сядзібнага тыпу і заходні, дзе размяшчаецца асноўны масіў жылой забудовы і грамадскі цэнтр. Гістарычны цэнтр склаўся ў раёне вуліцы Ленінскай, якая злучыла 2 плошчы — Свабоды і Чырвоную. Адміністрацыйна-грамадскі і культурны цэнтр сфарміраваны ўздоўж вуліцы Савецкай. У цэнтральнай частцы ўзводзяцца 3≈5-павярховыя будынкі, на астатняй тэрыторыі пераважае 1-павярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. У 1990—2000-я гг. збудавалі 5 жылых дамоў, школу, адміністрацыйны будынак Уздзенскага лясгасу, правялі рэканструкцыю раённай лякарні, будынку «Белаграпрамбанку».
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вузда́
↑Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, ss. 34-37. ISBN 978-83-227-2629-7.