Паходзяць з полацкага баярства. Родапачынальнік Фёдар згадваецца ў 1385 годзе, калі атрымаў ад полацкага князя Андрэя Альгердавіча землі каля возера Беразвеч. Яго сын — Дзмітрый Корсак меў сыноў Саву, Якава (Яшку) і Васіля, яны ўзвысіліся пры вялікім князю Свідрыгайлу (1430—1432).
Юзаф (каля 1540—1618) — сын Яна, уладальнік Залесся і Лятоўшчыны, войскі полацкі (з 1570), суддзя земскі полацкі (з 1586), кашталян менскі, потым полацкі (з 1597); памёр бяздзетным
Тадэвуш (каля 1741—1794) — полацкі скарбнік і стражнік у 1767, падчашы з 1775, віленскі земскі суддзя з 1787 года. З 1790 года дэпутат чатырохгадовага сойма 1788—1792 гадоў, дамагаўся стварэнні для Вялікага Княства Літоўскага асобнай скарбовой і паліцэйскай адміністрацыі. Падчас паўстання 1794 годзе удзельнічаў у баях за Вільню (19—20.7.1794). Загінуў падчас абароны прадмесця Варшавы — Прагі.
Корсаки // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т.(руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2010. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 1. Абазовский — Кривоблоцкая. — 533 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0525-6.