Сеўрскі мірны дагавор, Сеўрскі мір (турэцк.: Sevr Antlaşması) — адзін з дагавораў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы, стварэнне якой азнаменавала завяршэнне Першай сусветнай вайны. Падпісаны 10 жніўня1920 года ў горадзе Сеўр (Францыя) краінамі Антанты і дзяржавамі, якія далучыліся да іх (Італіяй, Японіяй, Бельгіяй, Грэцыяй, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, Хіджазам, Чэхаславакіяй і Арменіяй), з аднаго боку, і ўрадам Асманскай імперыі — з другога. Да часу падпісання дагавора значная частка Турцыі ўжо была акупаваная войскамі дзяржаў Антанты.
Па Сеўрскаму міру колькасць турэцкай арміі не магла перавышаць 50000 байцоў. Над фінансамі Турцыі ўсталёўваўся міжнародны кантроль. Далей, Турцыя страчвала шэраг перш захопленых сельджукамі і асманамі тэрыторый:
Грэцыя таксама атрымлівала шэраг анклаваў у Малой Азіі;
У малаазійскай Смірне (з наваколлем) уводзілася грэчаская адміністрацыя. Праз 5 гадоў плебісцыт у гэтым анклаве павінен быў канчаткова вырашыць яго прыналежнасць;
Меркавалася таксама стварэнне незалежнага Хіджаза;
Турцыя прызнавала Арменію як «свабодную і незалежную дзяржаву». Турцыя і Арменія згаджаліся падпарадкавацца прэзідэнту ЗШАВудра Вільсану па арбітражу граніц у межах вілаетаў Ван, Бітліс, Эрзурум і Трапезунд і прыняць яго ўмовы адносна доступу Арменіі да Чорнага мора (праз Батумі). Праз тэрыторыю Грузіі планавалася пабудаваць чыгунку да Батумі, акрамя таго, Арменіі прадастаўлялася гарантыя транзітных прывілеяў і арэнда часткі батумскага порта.
Арменія, Грузія і Азербайджан павінны былі ўсталяваць свае ўзаемныя мяжы шляхам прамых перамоў паміж гэтымі дзяржавамі, а пры немагчымасці дасягнуць згоды шляхам пасярэдніцтва саюзных дзяржаў.
Меркавалася таксама стварэнне незалежнага Курдыстана, межы якога павінны былі вызначыць сумесна Англія, Францыя і Турцыя.
22 лістапада 1920 года прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан уносіць на разгляд саюзнікаў арбітражную прапанову, па якой Турцыя павінна перадаць Арменіі тэрыторыю плошчай 103 599 км²: дзве траціны вілаетаў Ван і Бітліс, амаль увесь вілает Эрзурум, большую частку вілаета Трапезунд, у тым ліку і порт. Аб’яднаўшыся з існуючай у ЗакаўказзіРэспублікай Арменіяй, незалежная аб’яднаная Армянская дзяржава валодала б тэрыторыяй з плошчай у сукупнасці звыш 150 тыс. км², з выхадам да Чорнага мора. Аднак гэта рашэнне ўжо не мела значэння, паколькі ў верасні 1920 года Турцыя пачынае буйнамаштабнае ўварванне ў Арменію, войскі Мустафы Кемаля (будучага Атацюрка), захапіўшы Карс, Александропаль, у канцы лістапада 1920 года пагражалі самому існаванню Арменіі. На працягу двух наступных гадоў кемалісты (актыўна падтрыманыя бальшавікамі) умацоўвалі свае ваенныя сілы. У якасці першага кроку было зроблена новае наступленне на Арменію. Адначасова турэцкая армія здолела выбіць з Малай Азіі[1] грэчаскія войскі і падавіць супраціўленне курдаў; таксама французы былі выбітыя з Кілікіі; італьянцы, якія сталі да таго часу саюзнікамі кемалістаў, сышлі з паўднёва-заходняга ўзбярэжжа краіны, прычым урад у Канстанцінопалі заставаўся ў становішчы бяздзейнага назіральніка. 11 кастрычніка1922 года ў партовым горадзе Муданья на Мармуровым моры было заключана новае перамір’е паміж Турцыяй і Антантай; да падпісання гэтага пагаднення султанскі ўрад не быў нават запрошаны.
1 лістапада султанат наогул быў скасаваны, султан Мехмет VI застаўся толькі ў званні халіфа (духоўнага кіраўніка мусульман), а неўзабаве (17 лістапада) пакінуў краіну на борце англійскага карабля «Малая». На наступны дзень яго пазбавілі і звання халіфа.