З развалам Рускай арміі ў кантэксце падзей 1917 года, Кастрычніцкага перавароту і Грамадзянскай вайны, што разгаралася, расійскія войскі былі не здольныя аказаць сур’ёзнага супраціву акупацыйным сілам Германіі і Аўстра-Венгрыі. Таму арміі Цэнтральных Дзяржаў амаль бесперашкодна прасоўваліся па тэрыторыі былога магутнага саперніка і авалодалі каласальныя зямлі Балтыі, Украіны, Беларусі, тым самым прымушаючы бальшавіцкі ўрад Расіі да хутчэйшага падпісання Брэсцкага дагавора.
Наступленне ажыццяўлялася на трох асноўных стратэгічных напрамках 53 дывізіямі Цэнтральных Дзяржаў і хутчэй нагадвала марш, чым наступальную аперацыю. Першая групіроўка прасоўвалася на поўначы з Пскова ў Нарву, цэнтральная групіроўка — на Смаленск і найбольш магутная групіроўка войскаў ішла на Кіеў[1].
Паўночная групіроўка, у складзе 16 дывізій, у першы ж дзень наступу з ходу захапіла Даўгаўпілс[2]. Наступным быў узят Пскоў і 28 лютаганемцы падышлі да Нарвы[3].
Акупацыйныя войскі прасоўваліся па тэрыторыі былога ворага з сярэдняй хуткасцю 250 км у тыдзень, практычна не сустракаючы супраціву. Немцы падышлі на адлегласць 180 км да Петраграду, прымусіўшы бальшавіцкі ўрад бегчы ў Маскву[3][4]. Такія тэмпы наступлення атрымалі ў немцаў назву «рэйкавая вайна» (ням.: der Eisenbahnfeldzug) за тое, што яны карысталіся для прасоўвання на ўсход пераважна чыгункай[5].
Нямецкі генерал Гофман у сваім дзённіку ад 22 лютага пісаў:
Гэта найкамічная з войнаў, якія я бачыў. Мы загружаем у цягнік жменьку пяхоты з кулямётамі і гонім іх да наступнай чыгуначнай станцыі; яны хутка захопліваюць яе, бяруць у палон бальшавікоў, некалькі салдат і працягваюць свой рух далей. Прынамсі, такая працэдура дадае пэўны шарм новаму спосабу вядзення вайны[2][6].
Vejas Gabriel Liulevicius: Kriegsland im Osten. Eroberung, Kolonisierung und Militärherrschaft im Ersten Weltkrieg 1914-1918. Hamburger Edition, Hamburg 2002 г., ISBN 3-930908-81-6.
William C. Fuller jr.: The Eastern Front. In: Jay Winter, Geoffrey Parker, Mary R. Habeck: The Great War and the twentieth century. Yale University Press, New Haven/London 2000, ISBN 0-300-08154-5.
Gilbert, Martin (2008). The First World War: A Complete History. Phoenix. ISBN9781409102793. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |first1= і |first= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |last1= і |last= specified (даведка)
Mawdsley, Evan (2007). The Russian Civil War. Pegasus Books. ISBN9781933648156. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |first1= і |first= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |last1= і |last= specified (даведка)
Tucker, Spencer C.; Roberts, Priscilla Mary (2005). World War I: A Student Encyclopedia. ABC-CLIO. ISBN9781851098798. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |first1= і |first= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |last1= і |last= specified (даведка)