Пачала фармавацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У 1915 годзе значная частка вуліцы была спалена. Да Другой сусветнай вайны на вуліцы размяшчаліся гарадскі магістрат, крамы, аптэкі, цырульні, 1—2-павярховыя жылыя дамы, кінатэатр «Адрыя» (цяпер «1 Мая»). У 1951—1957 гадах вуліца рэканструявана, пабудаваныя 2—3-павярховыя жылыя дамы, архітэктура якіх узбагачаюць элементы класічнай спадчыны. У 1970-я гады пабудаваны кінатэатр «Беларусь», ансамбль дзевяціпавярховых жылых дамоў з прадпрыемствамі гандлю, культурна-побытавага абслугоўвання ў першых паверхах.
З 2009 года на адной з пешаходных зон вуліцы штодня запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары штатны ліхтаршчык у форме пятроўскіх часоў. Для гэтага ён падымаецца па лесвіцы і ўручную запальвае і гасіць у кожным ліхтары газавую лямпу. Усяго на вуліцы Савецкай усталявана 19 такіх ліхтароў[1][2].
Апісанне
Своеасаблівае архітэктурна-мастацкае аблічча вуліцы ствараюць суадносіны шырыні і профілю магістралі, вышыні забудовы і рытмічнае чаргаванне адміністрацыйных, культурна-побытавых, гандлёвых і жылых будынкаў. Захаваліся помнікі архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў: былы гарадскі асабняк, былая мужчынская гімназія (цяпер навучальны корпус педінстытута), Брацкая царква. Тарцовай часткай на вул. Савецкую выходзіць гандлёвы цэнтр.
№ 68 — гандлёвы цэнтр «Аціс-Хол» (2014, архітэктар У. Н. Казакоў)[4].
№ 72 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930 гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 74 і 76 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прамавугольныя, на другіх паверхах балконы. На першым паверсе размешчаны гандлёвыя ўстановы[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 74 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930 гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 72 і 76 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прастакутныя, на другіх паверхах балконы. У доме № 74 асіметрычна размешчана прамавугольная арка. На першым паверсе размешчаны гандлёвыя ўстановы[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 76 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930-х гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 72 і 74 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прастакутныя, на другіх паверхах балконы. У цэнтры дома лучковая арка[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 80 — мураваны аднапавярховы будынак з мансардай. Узведзены ў 1890 г.
№ 82 — мураваны аднапавярховы будынак з мансардай. Узведзены ў 1890 г.
№ 90 — мураваны аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Галоўны фасад расчлянёныруставаныміпілястрамі, прамавугольныя вокны дэкарыраваныя сандрыкамі і падаконнымі плітамі, карніз складанага профілю, на другім паверсе балкон з ажурнай металічнай агароджай.
№ 108 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 110, 112, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 110 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 112, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 112 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 114 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 112, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 116 (пр. Машэрава № 52) — мураваны аднапавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 112, 114 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 97 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 99, 101, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 99 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 101, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 101 — мураваны чатырохпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. З’яўляецца архітэктурным акцэнтам комплексу, арыентаваны на вуліцу галоўны фасад будынка вылучаны эркерам на вышыню 2—3-га паверхаў і завершаны трохвугольным франтонам[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 103 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 101, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
№ 105 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 101, 103 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі[5]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002