Брэсцкі чыгуначны музей (Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі) — музей горада Брэста, прысвечаны паравозам, цеплавозам, вагонам і спецыялізаванай чыгуначнай тэхніцы розных эпох і краін.
Агульная інфармацыя
Музей заснаваны 15 мая2002 года. Агульная плошча складае 29000 м². Даўжыня трох экспазіцыйных пуцей — 1200 метраў. У экспазіцыі музея, на 2008 год, знаходзяцца 68 узораў натурнай чыгуначнай тэхнікі. Адметнай асаблівасцю музея з'яўляецца тое, што большасць экспанатаў дзейсныя, што дазваляе выкарыстоўваць іх у экскурсійных паездках і кіназдымках. Таксама маецца больш за сто экспанатаў тэхнічнага аснашчэння чыгуначнага транспарту розных перыядаў гісторыі.
Экспазіцыя
Экспазіцыі музея пад адкрытым небам знаходзяцца:
Паравозы даваеннага, ваеннага і пасляваеннага пакаленняў