Плошча Свабоды (руск. : площадь Свободы ) — плошча ў Ленінскім раёне Брэста , у гістарычным цэнтры горада . Мае форму трохвугольніка, абмежавана вуліцамі Гогаля і Будзённага .
Гісторыя
Пачала фарміравацца ў першай палове XIX стагоддзя . Забудавана пераважна двухпавярховымі дамамі. У часы Расійскай імперыі плошча з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам горада. Першапачаткова называлася Думскай плошчай , пазней Ратушнай плошчай [ 1] .
У 1913 г. тут размяшчаліся гарадскія дума і ўправа, ратуша, публічная бібліятэка-чытальня імя М. Гогаля, булачныя, таварыства абароны жывёлы, працавалі суддзя і агент страхавога таварыства[ 1] .
У часы Польскай Рэспублікі — плошча Пілсудскага , названая так у гонар польскага дзяржаўнага дзеяча Юзафа Пілсудскага . Цяперашнюю назву плошча атрымала ў 1939 годзе. У часы нямецкай акупацыі насіла назу Маршалплац (ням. : Marschalplatz )[ 1] .
На плошчы ў 1965 г. устаноўлены помнік у гонар войскаў 1-га Беларускага фронту , якія вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[ 1] .
Забудова
№ 1 (вул. Гогаля , 41 ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 4 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 6 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 7 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 8 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 9 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 11 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002 — Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (ВД) ( бел.
№ 12 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 13 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 14 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 16 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
№ 18 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 112Е000002 шыфр 112Е000002
Сквер
Сквер на плошчы
Азеляненне плошчы Свабоды ўключае пасадкі каштанаў , таполяў , клёнаў , ліп , дубоў [ 2] .
Славутасці
Зноскі
↑ а б в г История Площади свободы. Брест.
↑ Свободы площадь // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Літаратура
Свободы площадь // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі