№ 11 — будынак Брэсцкага аблвыканкама (1938). Пабудаваны з цэглы як ваяводскае ўпраўленне. Першапачаткова ўяўляў сабой чатырохпавярховы аб'ём прамавугольнай у плане формы з выступаючымі на галоўным і дваровым фасадах цэнтральнымі рызалітамі. У 1960 г. прыбудавана чатырохпавярховае крыло, якое надало плану Г-падобную форму. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000013шыфр 113Г000013