Агульная вышыня 15 метраў. Помнік задуманы як мадэль горада, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь літоўскіВітаўт, а таксама Мікалай Радзівіл Чорны) і ў абагульненых вобразах жыхароў горада (летапісец, салдат, маці). Усе фігуры размешчаны пад покрывам Анёла-ахоўніка[2].
У красавіку 2011 года быў усталяваны кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 м². На ім знайшлі адлюстраванне 6 гістарычных сюжэтаў: паданне пра заснаванне горада, будаўніцтва горада, удзел берасцейцаў у Грунвальдскай бітве, выданне Берасцейскай Бібліі, абарона Брэсцкай крэпасці 1941 года, асваенне космасу. Адліўка з бронзы ажыццёўлена ААТ «Ліцейны двор» (Мінская вобласць).
Кур’ёзы
У тэкстах 12 бронзавых дошак помніка дапушчана каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак, напрыклад, 70 разоў напісана «у» замест «ў» пасля галосных. У жніўні 2009 года каля помніка адбыўся флэшмоб «Ў — памятаем» на якім усклалі кветкі і запалілі свечкі літары «ў». Дошкі са шматлікімі памылкамі былі накіраваны на экспертызу ў НАН Беларусі, пасля якой на працягу двух тыдняў памылкі былі выпраўленыя.[3][4]