У 1969—1974 гадах вучыўся ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Пасля яго заканчэння ў 1974 годзе прыняты на працу намеснікам галоўнага архітэктара г. Пермі. У 1982 годзе прызначаны на пасаду галоўнага мастака г. Баранавічы. З 1987 года ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект» . У 1989 годзе прыняты ў інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя» галоўным архітэктарам Брэсцкай абласной майстэрні, ператворанай ў 1991 у ГМП «Брэстрэстаўрацыяпраект». З 2006 па 2012 яго дырэктар. У 2012 годзе стварыў сваё прадпрыемства «РэстаўрацыяІнвест»[1].
Творчасць
Па яго праектах у Брэсце пабудаваны: гандлёвы цэнтр «Аціс-Хол» па вул. Савецкай, 68 (2014); жылы комплекс «Гармонія» з аб’ектамі абслугоўвання па вул. К. Маркса, 33 (2016); будынак Тэхнабанка па пр. Машэрава, 52 (2014); рэстаўрацыя будынка з кафэ «Візіт» і банк па вул. Савецкай, 50 (2001); прыхадскі дом пры Гарнізоннай царкве Брэсцкай крэпасці (2014)[1].
4-х разовы лаўрэат прэмій конкурсаў РБ на лепшы архітэктурны твор года. Лаўрэат міжнароднага конкурсу Польскага нацыянальнага камітэта ICOMOS імя прафесара Яна Захватовіча (2002)[1].