У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Воінаў .
Анатоль Аляксандравіч Воінаў (11 снежня 1934 , г. Менск — 19 сакавіка 1995 ) — беларускі архітэктар , гісторык архітэктуры , педагог . Кандыдат архітэктуры (1967), дацэнт (1968)[ 1] .
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Аляксандра Воінава . Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут ў 1958 годзе. З 1958 года працаваў у інстытуце Белдзяржпраект . З 1963 года — старэйшы выкладчык, дацэнт кафедраў архітэктуры і горадабудаўніцтва, з 1983 года — загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, з 1985 года — дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута [ 2] .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1980 года. Пражываў у г. Мінску [ 2] .
Творчасць
Рэстаран «Заслаўе» на Заслаўскім вадасховішчы
Асноўныя працы: Інстытут матэматыкі АН БССР (1964), лабараторны корпус Інстытута фізікі АН БССР (1963 ), 1-я чарга Вылічальнага цэнтра ЦСУ БССР на Партызанскім праспекце (1965) у Мінску , 120-кватэрныя жылыя дамы ў Светлагорску (1966). Удзельнічаў у распрацоўцы серыі № 1-434 тыпавых праектаў жылых дымоў, праектаванні зон адпачынку ў раёнах возера Нарач і Заслаўскага вадасховішча .
Навуковыя працы ў галіне гісторыі савецкай архітэктуры: навучальны дапаможнік «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Савецкі перыяд» (Мінск, 1975), манаграфіі — «Жыллёвае будаўніцтва ў БССР» (Мінск, 1980, 1985), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (Мінск, 1973, 1986 у аўтарскім калектыве).
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за двухтомнае выданне па гісторыі архітэктуры Беларусі (з У. А. Чантурыя ).
Бібліяграфія
Архитектура Советской Белоруссии. — М., 1973 (в соавт.)
Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975 (совм. с С. Ф. Самбуком)
И. Г. Лангбард. — Мн., 1976
Жилищное строительство в Белорусской ССР. — Мн., 1980
Зноскі
Літаратура