У аўтарскім калектыве ўдзельнічаў у стварэнні будынка Палаца Саветаў і помніка У. І. Леніну ў г. Маскве (не рэалізаваны).
Асноўныя працы прысвечаны тэорыі і практыцы архітэктуры. Мае больш 60 навуковых публікацый, у т.л. манаграфіі: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларускай ССР» (Мінск, 1956), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966) — абедзве ў аўтарскім калектыве[2].
Дакументы творчай і службовай дзейнасці (праекты, артыкулы), біяграфічныя дакументы і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены ўнучкай[3].
Воінаў Аляксандр Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 174. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.