Да распрацоўкі студэнцкага гарадка былі прыцягнуты чатыры буйныя праектныя інстытуты. Пад гарадок быў адведзены зямельны ўчастак плошчай 96 га на паўночна-ўсходняй ускраіне горада.
Меркавалася, што ў МАБІ будзе складацца з 6 факультэтаў, на якіх будзе навучацца 6650 студэнтаў. Студэнты першых 2 курсаў мусілі навучацца ў адным корпусе, для старшакурснікаў планавалася пабудаваць тры карпусы[2].
Пасля гібелі Машэрава ў 1980 годзе праекту стала надавацца менш увагі, адкрыццё Мінскага архітэктурна-будаўнічага інстытута адклалі на нявызначаны тэрмін. Праект так і не быў рэалізаваны ў поўным аб’ёме. У 1983 годзе было завершана ўзвядзенне галоўнага корпуса (цяпер 15-ы корпус БНТУ), пабудаваны тры інтэрнаты на 1100 месцаў кожны, сталовая, спартыўна-бытавы корпус і частка аб’ектаў інфраструктуры[2].
У чэрвені 2007 годзе пачалася рэканструкцыя 15-га корпуса. У пачатку 2011 года ў сувязі з рэканструкцыяй будынка архітэктурны факультэт пераехаў у 5-ы корпус БНТУ, заняўшы памяшканні бібліятэкі, так, напрыклад, былая чытальная зала была падзелена перагародкамі з ДСП на 5 аўдыторый для семінарскіх заняткаў, якія студэнты праз падабенства са стойламі для жывёл празвалі «загонамі»[3]. Большасць кафедраў засталася ў 15-м корпусе.
Навучанне
Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па спецыяльнасцях: 1-69 01 01 «Архітэктура» і 1-69 01 02 «Дызайн архітэктурнага асяроддзя». За ўсю гісторыю існавання архітэктурнага факультэта было падрыхтавана больш за 4 000 архітэктараў, у тым ліку каля 600 для замежных краін. На факультэце працуе 75 выкладчыкаў, з іх 8 дактароў і 26 кандыдатаў архітэктуры. У наш час на факультэце навучаецца каля 1000 студэнтаў[1].
Структура
Кафедры
Падрыхтоўку архітэктараў на факультэце ажыццяўляюць 6 кафедраў:
Тэорыя і гісторыя архітэктуры
Рысунак, акварэль і скульптура
Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў
Архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі
Горадабудаўніцтва
Дызайн архітэктурнага асяроддзя
Падраздзяленні
Архітэктурна-інавацыйны цэнтр
Аддзел інфармацыйнага і тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу