Партызанскі праспект — магістральная вуліца ў Ленінскім і Заводскім раёнах Мінска. Пачынаецца ў цэнтральнай частцы горада ад вуліцы Аранскай, каля граніцы горада пераходзіць у Магілёўскую шашу (магістраль М4). Да 1968 праспект насіў назву Магілёўская шаша на ўсёй працягласці.