Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў узнагароджаны пяццю прэміямі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм.
Сюжэт
42-гадовы Лестэр Бэрнэм працуе ў рэкламным агенцтве. У нейкі момант ён разумее, што ненавідзіць сваю працу, што яго раздражняе жонка Кэралайн, а дачка-падлетак Джэйн усё больш ад яго аддаляецца. Усведамленне абарачваецца для яго нежаданнем больш насіць маску «шчаслівага» мяшчанства. У той жа час, на адным баскетбольным матчы ён заўважае сяброўку сваёй дачкі, Анджэлу, якая разам з Джэйн выступае ў групе падтрымкі, — і смяротна ўлюбляецца ў яе. Цяпер ён гатовы змяніць усё сваё жыццё, абы толькі спадабацца дзяўчыне сваёй мары.