Прэм’ера фільма адбылася 20 студзеня 2006 года на кінафестывалі «Сандэнс»[11], дзе карціна ўдастоілася авацыі стоячы. Фільм стаў адным з галоўных кінахітоў 2006 года, як сярод гледачоў, так і сярод крытыкаў. Карціна атрымала больш за 70 кінаўзнагарод, сярод якіх дзве прэміі «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» і «Найлепшы акцёр другога плана».