Бедная карэйская сям’я жыве ў сырым паўпадвале. Іх адзенне і валасы наскрозь прапахлі зямлёй. З працай не шанцуе, з вышэйшай адукацыяй — таксама, і не відаць ніякіх перспектыў. Да таго часу, пакуль сябра маладога Кіу Кіма не прапануе яму падмяніць яго на працы рэпетытарам у багацеяў. А Кіу прыдумвае, як заадно ўладкаваць туды сваю сястру, маці і бацьку. Далей адбываецца чарада абсурдных, камічных сітуацый. «Паразіты» напоўнены сатырай. Тут і тонкі тролінг пакланення перад усім амерыканскім (заможная гаспадыня ў захапленні, калі чуе, што будучая настаўніца яе сына вучылася ў Штатах), і смех з таго, як пад выглядам індывідуальнага падыходу і клуба для выбраных можна выкалочваць шалёныя грошы.
Беларуская журналістка Наталля Лубнеўская адзначае, што фільм метафарычны. Колькі б легенд ні стваралі Кімы вакол сваёй сям’і, яны ніяк не могуць пазбавіцца ад падвальнага паху, які выдае галечу. Чым большы становіцца падман, тым складаней захоўваць таямніцу. З тымі, каго лічыш ворагам, даводзіцца дамаўляцца, каб не патануць абодвум (а падаць, аказваецца, нават калі жывеш у паўпадвале, ёсць куды). А камень-талісман, які абяцае сям’і багацце, прыносіць няшчасце. Нарэшце наступае павучальны фінал, годны класічнай прытчы[8].
Акцёрскі склад
Сон Кан Хо — Кім Кітхэк, галава сям’і
Лі Сон Гюн — Пак Тоні
Чо Ёджон — Пак Енгё
Чхве У Сік — Кі У, сын Кітхэка
Пак Со Дам — Кіджон, дачка Кітхэка
Пак Со Чжун — Мінхёк, сябра Кі У
Прэм’ера
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года на Канскім кінафестывалі.
З 1948 па 1956 год узнагарода прысуджалася ў межах Спецыяльнай / Ганаровай прэміі[en]. З 1957 па 2019 год прэмія насіла назву «Найлепшы фільм на замежнай мове». З 2020 года — «Найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм».