1781 год. Антоніа Сальеры паспяхова спраўляецца з абавязкамі прыдворнага кампазітара пры імператары Іосіфе II. Калі ж пры двары з’яўляецца Моцарт, Сальеры да свайго жаху выяўляе, што чароўны музычны дар, якім ён так жадае валодаць, быў адпушчаны нейкаму непрыстойнаму, свавольнаму шуту. Аслеплены зайздрасцю, ён намышляе знішчыць Моцарта чаго б гэта ні каштавала…
Крытыка
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[15].