«Амерыканец у Парыжы» (англ.: An American in Paris) — музычная меладрама рэжысёра Вінцэнта Мінэлі з Джынам Келі і Леслі Карон, для якой роля стала дэбютнай, у галоўных ролях, знятая па матывах аднайменнай сімфанічнай паэмы Джорджа Гершвіна (1928). Апроч інструментальнай музыкі ў фільме былі скарыстаны песні з іншых мюзіклаў Гершвіна. Джын Келі выступіў таксама ў якасці харэографа карціны. Фільм меў вялікі поспех і заваяваў 6 прэмій «Оскар» пры 8 намінацыях, уключаючы ўзнагароду за лепшы фільм. Таксама Джын Келі быў удастоены ганаровага «Оскара» за «дасягненні ў галіне харэаграфіі і кінематаграфіі», які стаў адзіным у яго кар’еры.