«Усё пра Еву» (англ.: All About Eve) — амерыканскі драматычны фільм 1950 года, зняты рэжысёрам Джозэфам Леа Манкевічам. Манкевіч таксама напісаў сцэнар, заснаваны на апавяданні Мэры Ор «Мудрасць Евы» (англ.: The Wisdom of Eve).
Сусветная прэм’ера «Усё пра Еву» адбылася ў Нью-Ёрку 13 кастрычніка 1950 года. Фільм атрымаў высокія адзнакі крытыкаў і рэкордныя 14 намінацый на прэмію «Оскар» (такога колькасці намінацый пазней дабіўся толькі «Тытанік» у 1997 годзе і «Ла-Ла Лэнд» у 2016 годзе) і заваяваў 6 з іх, уключаючы прэмію за найлепшы фільм.
Да старэючай зоркі Брадвея Марго Чэнінг пракралася ў яе грымёрную прыхільніца — сціплая дзяўчына Ева. Марго прасяклася да яе сімпатыяй, захапіўшыся яе наіўнасцю, і запрасіла да сябе ў якасці памочніцы. Хутчэй за ўсіх Еву раскусіў цынічны тэатральны крытык Эдзісан Дэ Віт, але тым не менш ён вырашае дапамагчы маладой кар’ерыстцы. Яна становіцца яго ўдзячнай вучаніцай і ўпарта ідзе да вяршынь славы, здраджваючы навакольным яе людзям.