«Лоўрэнс Аравійскі» (англ.: Lawrence of Arabia) — эпічны кінафільм 1962 года рэжысёра Дэвіда Ліна аб Т. Э. Лоўрэнсе і падзеях Арабскага паўстання 1916—1918 гадоў, ганараваны сямі прэмій «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм. Фільм зрабіў пачаткоўцаў акцёраў Пітэра О’Тула і Амара Шарыфа сусветнымі кіназоркамі.
У ходзе апытання, праведзенага часопісам Empire, карціна заняла першае месца ў спісе «Сто найлепшых брытанскіх фільмаў усіх часоў». Брытанскі інстытут кіно адвёў ёй трэцяе месца. Стывен Спілберг называў гэты фільм сваім самым улюбёным, які шмат у чым натхніў яго на кар’еру кінарэжысёра.
Крыніцы
↑ абвThe American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 7 верасня 2020.