Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 19 снежня1997 года. Дыстрыбутарам фільма ў Паўночнай Амерыцы выступіла кампанія «Paramount Pictures», а ва ўсім астатнім свеце — «20th Century Fox». Бюджэт склаў 200 мільёнаў долараў ЗША[9] — рэкордны для свайго часу. «Тытанік» усталяваў рэкорд, стаўшы самым прыбытковым фільмам за ўсю гісторыю кінематографа, сабраўшы ў пракаце ва ўсім свеце звыш 1,8 мільярдаў долараў, і ўтрымліваў гэта дасягненне на працягу 12 гадоў, пакуль яно не было пабіта фільмам таго ж рэжысёра «Аватар»[10]. Апроч гэтага ён узначальваў амерыканскі бокс-офіс 15 тыдняў, што зрабіла яго другім фільмам пасля «Іншапланецяніна» (1982), які знаходзіўся на гэтай пазіцыі даўжэй усіх — 16 тыдняў.