Гісторыя пачынаецца з ранніх гадоў маладога генія Джона Нэша. У яго пачынае развівацца параноідная шызафрэнія, якая суправаджаецца галюцынацыямі, і прагрэсуе да таго часу, пакуль не ставіць пад удар яго працу і адносіны з жонкай і сябрамі.
Фільм быў раскрытыкаваны за недакладнае адлюстраванне на экране некаторых аспектаў жыцця Нэша. Фільм прадставіў яго галюцынацыі як зрокавымі, так і слыхавымі, тады як у рэальным жыцці яны былі выключна слыхавымі[5].
Сюжэт
1947 год. Таленавміы студэнт Джон Нэш прыязджае ў Прынстан. Недаверлівы, дзіваваты, ён не знаходзіць сабе месца, нават не наведвае заняткі, цалкам пагрузіўшыся ў даследаванні. Кар'еру бліскучы малады вучоны працягвае выкладчыкам у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Нэш звяртае ўвагу на адну са студэнтак, Алісію, яны пачынаюць сустракацца, і неўзабаве яна становіцца яго жонкай.
Аднойчы да Джона звяртаецца нейкі агент Парчэр, які прапануе папрацаваць на асобы аддзел ЦРУ. Яго задача — аналізаваць інфармацыю, апублікаваную ў адкрытых крыніцах, з мэтай пошуку ў ёй сакрэтнай інфармацыі. Гэта даныя, якімі абменьваюцца змоўшчыкі — ворагі ЗША. Свае справаздачы Нэш пакідае ў паштовай скрыні ва ўмоўленым месцы. Падчас аднаго са сваіх візітаў да паштовай скрыні Нэш падвяргаецца нападу змоўшчыкаў і цудам пазбягае гібелі.
Неўзабаве высвятляецца, што ўся праца на ЦРУ — усяго толькі плод яго розуму. Агент Парчэр, сусед па пакоі ў Прыстане Чарлз і яго пляменніца Марсі не існуюць у рэальнасці. Нэш цяжка хворы. У яго шызафрэнія. Даведаўшыся пра хваробу, Алісія здзіўлена, але не здаецца, супрацьпаставіўшы хваробе сваё каханне.
Пасля працяглага цяжкага лячэння Нэшу ўдаецца ўзяць хваробу пад кантроль. Галюцынацыі працягваюць наведваць вучонага, але больш не робяць яго небяспечным для тых, хто акружае яго, і Нэш, пасля працяглага перапынку, вяртаецца да навукі. За наватарскія адкрыцці ў тэорыі гульняў яго чакаюць прызнанне і слава — падчас нобелеўскай гаворкі ён дзякуе жонку за разуменне і падтрымку. Парчэр, Чарлз і Марсі таксама знаходзяцца ў зале і слухаюць яго прамову.
Уільям Парчэр. Уільям Парчэр. Адданы сваёй справе ўрадавы агент, які працуе на Міністэрства абароны. Ён вярбуе Нэша, каб той дапамог у барацьбе з савецкімі шпіёнамі.
↑John Nash(англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Прынстанскага ўніверсітэта. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2007. Праверана 30 студзеня 2011.