Пакроўскі пасад у пачатку XX ст. Злева Пакроўская царква , справа — касцёл бернардзінцаў
Пакроўскі пасад — гандлёва-рамесная ўсходняя частка старажытнага Магілёва . У наш час тэрыторыі былога пасада ўваходзіць у Ленінскі раён горада.
Пакроўскі пасад развіваўся ў XVI —XVII стст. У XVII ст. ён заняў тэрыторыю паміж правабярэжжам Дняпра і ручаем Дзебра ў межах сучасных вуліц Вялікая і Малая Грамадзянскія , 2-і Волі , Ламаносава , часткі Падгорнай , санітарнай і зялёнай зоны гарводаканала. Уключаў так званыя «сотні »: Курдзенееўскую , Перахрысценскую , Слабодскую (існавалі і адпаведныя назвы вуліц), Бярозаўскую , Выганскую [ 1] . Баркулабаўскі летапіс паведамляе аб засяленні Слабадской сотні гэтага пасада ў пачатку XVI ст. смаленскімі гараджанамі. Частка плошчы пасада за Алейнай брамай (2 бліжэйшыя да Дняпра кварталы) была заселена яўрэямі , тут знаходзіліся сінагога і школа[ 2] . У пісьмовых крынінах 2-й паловы XVI ст. на тэр. пасада згадваецца Курдзенеўскі канец, Курдзенеўская і Слабадская вуліцы. Вызначалі планіроўку пасада яго галоўныя вуліны: Падвальная, Вялікая Мяшчанская, Пакроўская, Мікольская[ 2] .
Забудова пасада
План Магілёва ў канцы XVII ст.
На гэтых вуліцах знаходзілася шмат купецкіх дамоў[ 2] . Да пачатку XVII ст. у межах Пакроўскага пасада было каля 400 прыватнаўласніцкіх зямельных надзелаў, пражывала 45 рамеснікаў розных прафесій (дойліды , гарбары , шаўцы , півавары і інш.). Насельніцтва ў асноўным займалася садаводствам , агародніцтвам , гандлем [ 1] . У XVIII —XIX стст. у пасадзе жылі з сем’ямі 4 пакаленні сям’і Трубніцкіх — летапісцаў Магілёўскай хронікі [ 1] .
Пакроўскі пасад на нямецкім аэрафотаздымку. 1943
У Пакроўскім пасадзе знаходзіліся цэрквы Пакроўская прыходская царква (не захавалася), комплекс праваслаўнага жаночага Мікольскага манастыра з Мікольскай (1669—72) і Ануфрыеўскай цэрквамі , пры Алейнай браме — бернардзінскі касцёл св. Антонія (драўляны 1687, мураваны 1720; не захаваўся), гарадская лазня , «мытны дом», «гасціны дом», «дом браціі кушнерскага цэха» (цэх кушняроў)[ 1] [ 2] .
Захаваліся рэшткі помнікаў Магілёўскай архітэктурнай школы XVII ст. У 1981 годзе іх даследавала экспедыцыя Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрань Міністэрства культуры Беларусі пад кіраўніцтвам І. М. Чарняўскага . Пабудова, выяўленая ў Падміколлі, была, відавочна, домам гандляра . Захаваўся перакрыты паўцыліндрычнымі скляпеннямі 2-камерны падвал на ўзроўні 1-га паверха — рэшткі падлогі з прамавуголыіых непаліваных керамічных плітак , таксама зялёпапаліваная і паліхромная з белай і ультрамарынавай палівай , пячная кафля XVII—XVIII стст., аздобленая раслінным арнаментам . Будынкі ўзведзены з цэглы-пальчаткі (29—30 х 14—15 х 4—5 см), падмуркі цагляныя з рэдкімі дабаўкамі камянёў[ 3] .
Культурны пласт XVI—XVIII стст. ад 0,5 да 2 м, багаты знаходкамі. Сярод іх паліхромная і паліваная дахоўка , рэшткі мураваных камяніц .
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Раёны і кварталы Вуліцы , плошчы і бульварыПалацы і сядзібы Грамадскія будынкі і збудаванні Музеі Помнікі і мемарыялы Манастыры, саборы і храмы Тэатры і кінатэатры Сады і паркі