Лютэранская кірха — колішні лютэранскі храм у Магілёве, заснаваны 1780 р., разбураны ў 1930-х.
Гісторыя
У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія грамады немцаў, пры гэтым былі заснаваны лютэранскія кірхі[1]. Дазвол на збудаванне кірхі ў Магілёве дала Расійская імператрыца Кацярына II, якая пры наведванні горада ў 1780 г. ахвяравала на будаўніцтва кірхі 500 рублёў. Указам Кацярыны II для будаўніцтва храма Георгій Каніскі перадаў ацалелыя элементы праваслаўнай Спаскай царквы[2][3]. Прыхадская кірха знаходзілася насупраць мужчынскай гімназіі. Драўляная, невялікіх памераў кірха была па-нямецку акуратна дагледжана, увітая плюшчом, яна асабліва маляўніча выглядала летам.[4]
Кірха без перапынку працавала да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да пачатку 1930-х гадоў кірха стаяла зачыненай, пакуль улады БССР, верагодна ў сувязі з магчымым пераносам сталіцы ў Магілёў, не вырашылі знішчыць кірху. Напачатку 1930-х кірха была знішчана.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Раёны і кварталы | |
---|
Вуліцы, плошчы і бульвары | |
---|
Палацы і сядзібы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Помнікі і мемарыялы | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Тэатры і кінатэатры | |
---|
Сады і паркі | |
---|