Фарны касцёл, або касцёл Святога Казіміра — касцёл у Магілёве, размешчаны ў Нагорскім пасадзе, па адрасе вул. Болдзіна, 3. Помнік архітэктуры пач. 17—19 ст. Пабудаваны ў 1604 годзе па фундацыі караля Жыгімонта III, які быў уладальнікам гарадской зямлі ў Магілёве. У 1810 годзе касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму.
Архітэктура
Мураваны 1-нефавы прамавугольны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсідай. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Аб’ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Хоры, дзе размяшчаўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай.
Захаваўся часткова, зараз тут складское памяшканне РУП «Белтэлекам».
- Фарны касцёл на старых здымках
-
Агульны выгляд
-
Порцік
-
Інтэр'ер
-
Алтар
Літаратура
- А. М. Кулагін, Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн, «Беларуская энцыклапедыя», 2000. С.186
Спасылкі
|
---|
Раёны і кварталы | |
---|
Вуліцы, плошчы і бульвары | |
---|
Палацы і сядзібы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Помнікі і мемарыялы | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Тэатры і кінатэатры | |
---|
Сады і паркі | |
---|