Лупалаўскі лагер смерці (шталаг № 813) створаны нямецкімі акупантамі ў жніўні 1941 года на ўскраіне Магілёва — у раёне Лупалава для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных[1].
На тэрыторыі былога лагера смерці знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў. У ёй пахаваныя 53 воіна, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на подступах да Магілёва ў раёне Лупалава. Сярод іх воіны 238-й дывізіі 121-га стралковага корпуса 50-й арміі і 369-й дывізіі 62-га стралковага корпуса 49-й арміі2-га Беларускага фронту.