Закладка першага каменя Храма адбылася ў 1903 годзе. Узвядзенне Храма працягвалася 11 гадоў і праходзіла пад наглядам губернскага архітэктара П. Кальніна. У 1914 годзе будаўніцтва было скончана. Храм пабудаваны ў форме крыжа і завершаны сям'ю купаламі.
Падчас 1-й сусветнай воіны і знаходжання ў Магілёве Стаўкі храм часта наведваў апошні расійскі імператар Мікалай II.
У 1961 годзе, падчас ганенняў, былі знесены званіца, купалы, крыжы, а саму царкву закрылі. У будынку адкрылі клуб завода «Строммашына», які дзейнічаў да 1989 года. У 1989 годзе храм вернуты вернікам.[1]
Таксама з 1989 года па блаславенні Архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма (Крохі) пры храме было заснавана сястрынства Міласэрнасці Святых Жонак Міраносіц.
Сёння храм з'яўляецца цэнтрам праваслаўнага жыцця ў Магілёве.