Горад
Герб
Вяйсіеяй (літ. : Veisiejai , беларуская назва — Вяйсея [ 2] ) — горад у Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы . Утварае гарадскую сянюнію, адміністрацыйны цэнтр Вяйсіеяйскай сянюніі.
Назва
Тапонім Вяйсея[ 3] (Вяйсеі[ 4] , Вяйсей[ 5] , Вейсі[ 6] ) утварыўся ад назвы возера, якое месціцца за 6 км на паўднёвы захад ад горада.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў яе князям Глінскім . У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства . У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам .
У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзенне кірмашоў. Першая царква была пабудавана ў 1526 годзе слуцкім князем Юрыем . У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданне князёў Масальскіх ; у касцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзаф Масальскі . У другой палове XVIII стагоддзя мястэчка Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага , цэнтральны маёнтак, ува ўласнасці Масальскіх[ 6] .
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі , у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі , у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні . На 1827 год тут было 63 будынкі.
У 1885—1887 гадах у Вяйсеі працаваў афтальмолагам стваральнік эсперанта Людвік Заменгоф .
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вяйсея апынулася ў складзе Літвы . З 1940 па 1991 год у складзе Літоўскай ССР . У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Германіі .
З 1950 па 1959 год быў раённым цэнтрам Каўнаскай вобласці . Затым уваходзіў у Лаздзіяйскі раён Літоўскай ССР. Правы горада атрымаў у 1956 годзе.
З 1991 года ў складзе Літвы. У 1990-я гады ўлады Літвы залучылі Вяйсею ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія . З 1995 года цэнтр аднайменнай сянюніі. У 2000 годзе атрымаў герб і сцяг.
Насельніцтва
XIX стагоддзе : 1827 год — 737 чал.[ 7]
Год
Колькасць
2001
1 764
[ 1]
2002
1 769
[ 1]
2003
1 720
[ 1]
2004
1 700
[ 1]
2005
1 662
[ 1]
2006
1 624
[ 1]
Год
Колькасць
2007
1 606
[ 1]
2008
1 557
[ 1]
2009
1 524
[ 1]
2010
1 499
[ 1]
2011
1 438
[ 1]
2012
1 412
[ 1]
Год
Колькасць
2013
1 380
[ 1]
2014
1 356
[ 1]
2015
1 327
[ 1]
2016
1 285
[ 1]
2017
1 267
[ 8]
2018
1 216
[ 9]
Год
Колькасць
2019
1 210
[ 10]
2020
1 174
[ 10]
2021
1 141
[ 1]
2022
1 117
[ 10]
2023
1 054
[ 1]
Славутасці
Касцёл Святога Юрыя (1817)
Могілкі іўдзейскія
Сінагога (XIX ст.)
Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагоддзі)
Страчаная спадчына
Палац Агінскіх (XVIII ст.)
Галерэя
Краявіды Вяйсеі
Касцёл Святога Юрыя
Касцёл, званіца
Бібліятэка і музей
Парк
Вядомыя асобы
Міхал Халецкі (1679—1715) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Крыніцы
↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania , 2023. Праверана 12 лютага 2023.
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4 . С. 87.
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4 . С. 87.
↑ Насевіч В. Гарадзенскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя . У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 505. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2 .
↑ Вяйсей на сайце Radzima.org
↑ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4 . С. 201.
↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.) . — Warszawa, 1893. S. 303 .
↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania , 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
Спасылкі