Сімнас

Горад
Сімнас
літ.: Simnas
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1382
Горад з
Плошча
  • 2,06 км²
Вышыня цэнтра
108 м
Насельніцтва
  • 1 192 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-64037
Афіцыйны сайт
Сімнас на карце Літвы
Сімнас (Літва)
Сімнас

Сімнас (літ.: Simnas, беларуская назва — Сі́мна[2]) — горад у паўднёвай Літве. Уваходзіць у склад Алітускага раёна Алітускага павета, месціцца за 23 км ад Алітуса. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Гісторыя

У 1520 годзе наваколлі будучага горада належалі Яну Забярэзінскаму, які пабудаваў тут касцёл, вакол якога пачало ўтварацца паселішча. У 1626 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права паводле прывілею Жыгімонта Вазы. Сімна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[3].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Прусіі. З 1807 года ў складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, падпарадкаваным Расійскай імперыі. З 1831 года наўпрост у Расійскай імперыі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы.

У 1999 годзе быў зацверджаны герб горада.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Сімнаса
Год 1897 1970 1979 1989
жыхароў 1 622 1 512 1 625 2 313
Год Колькасць
2001 1 978 [1]
2002 1 961 [1]
2003 1 939 [1]
2004 1 916 [1]
2005 1 889 [1]
2006 1 845 [1]
Год Колькасць
2007 1 808 [1]
2008 1 744 [1]
2009 1 701 [1]
2010 1 607 [1]
2011 1 517 [1]
2012 1 496 [1]
Год Колькасць
2013 1 435 [1]
2014 1 419 [1]
2015 1 427 [1]
2016 1 417 [1]
2017 1 377 [4]
2018 1 295 [1]
Год Колькасць
2019 1 252 [5]
2020 1 199 [5]
2021 1 247 [1]
2022 1 209 [5]
2023 1 192 [1]

Славутасці

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 310.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Літаратура

Спасылкі