Кудзіркас Наўміесціс

Горад
Кудзіркас Наўміесціс
літ.: Kudirkos Naumiestis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1561
Плошча
  • 4,03 км²
Вышыня цэнтра
41 м
Насельніцтва
  • 1 329 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-71049
Кудзіркас Наўміесціс на карце Літвы
Кудзіркас Наўміесціс (Літва)
Кудзіркас Наўміесціс

Кудзіркас Наўміесціс (літ.: Kudirkos Naumiestis; да 1934 г. — Новае Места, раней таксама Уладзіславаў[2]) — горад у паўднёвай Літве, на рацэ Шашупе. Уваходзіць у склад Шакейскага раёна Марыямпальскага павета. Аддалены ад Шакея на 25 км. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Гісторыя

Упершыню паселішча згадваецца ў 1561 годзе як Дулебачы, а ў 1639 годзе назва была зменена Цэцыліяй Рэнатай Габсбург, жонкай вялікага князя Уладзіслава Вазы на Уладзіславаў (польск.: Władysławów, літ.: Vladislavovu). Аднак у народзе назва не прыжылася, і звычайна называлася Новае Места (польск.: Nowe Miasto, літ.: Naumiesčiu, Naujamiesčiu). У 1643 годзе паселішча атрымала гарадскія правы. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ўвайшоў у склад Прусіі і меў назву Neustadt-Schirwindt, ад ракі Шырвінты. З 1807 года ў складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, падпарадкаваным Расійскай імперыі, за гэтым часам меў назву Уладзіславаў. З 1831 года наўпрост у Расійскай імперыі.

У 1917 годзе горад быў названы Наўміесціс. З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. У 1934 годзе была зменена назва на Кудзіркас Наўміесціс у гонар літоўскага дзеяча Вінцаса Кудзіркі, які жыў тут з 1895 да 1899 года.

Насельніцтва

Год Колькасць
2001 2 006 [1]
2002 1 973 [1]
2003 1 966 [1]
2004 1 935 [1]
2005 1 901 [1]
2006 1 869 [1]
Год Колькасць
2007 1 844 [1]
2008 1 819 [1]
2009 1 821 [1]
2010 1 780 [1]
2011 1 745 [1]
2012 1 707 [1]
Год Колькасць
2013 1 666 [1]
2014 1 640 [1]
2015 1 621 [1]
2016 1 592 [1]
2017 1 564 [3]
2018 1 513 [4]
Год Колькасць
2019 1 473 [5]
2020 1 444 [5]
2021 1 381 [1]
2022 1 365 [5]
2023 1 329 [1]

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
  3. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  5. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Літаратура

Спасылкі