Скаўдзвіле

Горад
Скаўдзвіле
літ.: Skaudvilė
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1760
Плошча
  • 3,89 км²
Вышыня цэнтра
103 м
Насельніцтва
  • 1 370 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-73028
Скаўдзвіле на карце Літвы
Скаўдзвіле (Літва)
Скаўдзвіле

Скаўдзвіле (літ.: Skaudvilė, жам. Skaudvėlė, беларуская назва — Ска́ўдвілі[заўв 1]) — горад у заходняй Літве, на рацэ Анча. Уваходзіць у склад Таўрагскага раёна Таўрагскага павета. Размешчаны за 26 км ад Таўраге. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1760 годзе. У гэты час ім валодалі Міцэвічы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1797 годзе Ігнацы Міцэвіч заснаваў у Скаўдвілях драўляны касцёл пабудаваны ў класічным стылі. Драўляная званіца была пабудавана ў 1823 годзе. У 1827 годзе ў Скаўдвілях быў пабудаваны лютэранскі касцёл.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. Статус горада Скаўдвілі атрымалі ў 1950 годзе.

Насельніцтва

Год Колькасць
1902 1 463
1923 1 362
1959 2 723
1970 2 661
1976 2 600
1979 2 465
1989 2 436
2001 2 145 [1]
Год Колькасць
2002 2 118 [1]
2003 2 110 [1]
2004 2 077 [1]
2005 2 063 [1]
2006 2 009 [1]
2007 1 945 [1]
2008 1 915 [1]
2009 1 875 [1]
Год Колькасць
2010 1 807 [1]
2011 1 739 [1]
2012 1 708 [1]
2013 1 647 [1]
2014 1 602 [1]
2015 1 560 [1]
2016 1 520 [1]
2017 1 491 [3]
Год Колькасць
2018 1 464 [4]
2019 1 444 [5]
2020 1 422 [5]
2021 1 427 [1]
2022 1 402 [5]
2023 1 370 [1]

Заўвагі

  1. руск.: Скаудвили[2], польск.: Skaudwile, Skawdwile.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі