Горад
Герб
Сцяг
Ігналі́на (літ. : Ignalina ) — горад у паўночна-ўсходняй Літве ва Уцянскім павеце . Адміністрацыйны цэнтр Ігналінскага раёна . Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота .
Гісторыя
Ігналіна была заснавана ў 1810 годзе як фальварак Ігналін. Хуткае развіццё пачалося пасля пракладкі тут чыгункі Варшава — Санкт-Пецярбург у 1866 годзе. У канцы ХІХ стагоддзя фальварак быў вядомы прамысловасцю , Ігналіна ўваходзіла ў склад Свянцянскага павета Віленскай губерні .
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ігналіна занялі войскі Германскай імперыі . 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі [ 2] . У канцы 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй , з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі , з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР . У ходзе польска-савецкай і польска-літоўскай вайны ў 1920 годзе Ігналіна апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы , у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі .
У 1922—1939 гадах у складзе гміны Даўгелішкі Свянцянскага павета Віленскага ваяводства Польшчы. У 1930-х гадах у Ігналіне дзейнічаў падпольны раённы камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі [ 3] . 17—18 верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[ 3] , перададзена Літве паводле дагавора з СССР ад 10 кастрычніка 1939 года .
Ад назвы горада ўзяла назву пабудаваная ў часы СССР Ігналінская атамная электрастанцыя чарнобыльскага тыпу (RBMK-1500 ). Разам з электрастанцыяй быў пабудаваны горад Вісагінас , у якім жывуць працоўныя электрастанцыі.
Насельніцтва
Год
Колькасць
2001
6 584
[ 1]
2002
6 590
[ 1]
2003
6 574
[ 1]
2004
6 454
[ 1]
2005
6 410
[ 1]
2006
6 353
[ 1]
Год
Колькасць
2007
6 311
[ 1]
2008
6 268
[ 1]
2009
6 165
[ 1]
2010
6 115
[ 1]
2011
6 002
[ 1]
2012
5 861
[ 1]
Год
Колькасць
2013
5 772
[ 1]
2014
5 702
[ 1]
2015
5 638
[ 1]
2016
5 518
[ 1]
2017
5 261
[ 4]
2018
5 049
[ 1]
Год
Колькасць
2019
4 933
[ 5]
2020
4 837
[ 5]
2021
5 106
[ 1]
2022
4 989
[ 5]
2023
4 998
[ 1]
Славутасці
У наваколлі горада ў 1974 годзе быў утвораны Аўкштайцкі нацыянальны парк плошчай 21.100 га, у якім пад аховай знаходзяцца шматлікія азёры (каля 100) і старажытныя лясы .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі