Рокішкіс

Горад
Рокішкіс
літ.: Rokiškis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1499
Горад з
Плошча
  • 22 км²
Вышыня цэнтра
133 м і 126 м
Насельніцтва
  • 11 606 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
8458
Паштовыя індэксы
LT-42001
Афіцыйны сайт
Рокішкіс на карце Літвы
Рокішкіс (Літва)
Рокішкіс

Рокішкіс (літ.: Rokiškis, беларуская назва — Ракішкі[2][3], часам Рокішкі[4]) — горад на поўначы Літвы, Адміністрацыйны цэнтр Рокішкіскага раёна Панявежыскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.

Гісторыя

Забудова цэнтральнай плошчы
Палац Тызенгаўзаў

Упершыню Ракішкі згадваюцца ў 1499 годзе ў прывілеі князя Аляксандра. Згадкі аб мясцовым касцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 года мясцовыя землі належалі вялікаму князю літоўскаму, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Крошынскім. У XVIII стагоддзі Ракішкі перайшлі ва ўладанне Тызенгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызенгаўзаў — Рэйнальд Тызенгаўз — памёр бяздзетным, і Ракішкі перайшлі яго сястры Марыі Радзецкай. Радзецкія валодалі Ракішкамі да Другой сусветнай вайны.

Паселішча хутка развівалася ў ХІХ—ХХ стагоддзях і ў 1920 годзе атрымала статус горада. Тызенгаўзы пабудавалі тут касцёл, а Канстанцін Тызенгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагоддзя стварыў заалагічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўніверсітэту. Развіццю горада паспрыяла будова чыгункі Дынабург — Лібава ў 1873 годзе.

З 1950 года стаў раённым цэнтрам Літоўскай ССР.

Насельніцтва

Год Колькасць
1868 529
1897 2 700
1899 3 000
1923 4 325
1931 4 630
1939 5 480
1959 5 500
1970 9 153
1976 11 800
Год Колькасць
1979 13 192 [5]
1989 17 826 [6]
2001 16 746 [7]
2001 16 783 [1]
2002 16 555 [1]
2003 16 410 [1]
2004 16 229 [1]
2005 15 993 [1]
2006 15 635 [1]
Год Колькасць
2007 15 401 [1]
2008 15 170 [1]
2009 14 957 [1]
2010 14 794 [1]
2011 14 351
2011 14 395 [1]
2012 14 080 [1]
2013 13 844 [1]
2014 13 637 [1]
Год Колькасць
2015 13 429 [1]
2016 13 183 [1]
2017 12 735 [8]
2018 12 326 [1]
2019 11 985 [9]
2020 11 769 [9]
2021 11 770 [1]
2022 11 587 [9]
2023 11 606 [1]

Гарады-пабрацімы

Герб

Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле з ліхтаром сімвалізуе першых уладароў горада: Крошынскіх, бык сімвалізуе Тызенгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сімвалізуе Радзецкіх. На сінім полі арган касцёла Святога Мацея.

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
  5. https://knyga.lietuvai.lt/w/images/7/78/Lietuvos_gyventoj%C5%B3_sura%C5%A1ymas_1979.pdf
  6. https://knyga.lietuvai.lt/w/images/4/43/Lietuvos_gyventoj%C5%B3_sura%C5%A1ymas_1989.pdf
  7. https://osp.stat.gov.lt/documents/10180/212976/Panevezio_apskritis.pdf/fb8f7224-7627-464a-8b3b-f6a507c63a6b
  8. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  9. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Літаратура

Спасылкі