У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Шэйпічы.
Артыкул пра пасёлак нелегальнай забудовы на тэрыторыі сучаснага Ленінскага раёна. Пра аднайменную вёску на тэрыторыі сучаснага Ленінскага раёна гл.
Шэйпічы (вёска, Мінск).
Вёска
Шэйпічы
Шэйпічы на карце Беларусі ±
|
Шэ́йпічы, Шэ́пічы — колішні пасёлак, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Узнік у Навадворскім сельсавеце Мінскага раёна, каля вёскі Шэйпічы ў 1950-я гады.
У кастрычніку 1947 года калгас імя П. К. Панамарэнкі перадаў Міністэрству ўнутраных спраў 25,5 гектараў зямлі ў непасрэднай блізкасці да гарадской мяжы Мінска. Тут быў створаны філіял лагера для нямецкіх ваеннапалонных, якія павінныя былі здабываць жвір і пясок. Лагер праіснаваў не пазней чым да 1949 года, калі ўсе нямецкія ваеннапалонныя былі рэпатрыяваныя альбо прызнаныя ваеннымі злачынцамі[2].
Верагодна, спачатку ў бараках пасяліліся ахоўнікі. Увесну 1950 года на тэрыторыі былога лагера пачалося незаконнае будаўніцтва драўляных дамоў. Пачалі дзейнічаць «гандляры нерухомасцю», якія забяспечвалі жытлом працоўных мігрантаў з вёсак. Да пачатку 1957 года ў пасёлку было пабудавана каля 200 дамоў, у якіх жыло прыкладна 1500 чалавек, збольшага работнікі суседняга велазавода. Таксама ў дакументах згадваюцца асобы, якія нідзе не працавалі. У пасёлку жыло 60 міліцыянераў з сем’ямі. Жыхары пасёлка не мелі афіцыйнай прапіскі[2].
Легалізацыя пасёлка адбылася праз уваходжанне ў склад горада 8 жніўня 1959 года. У мэтах санітарнага ўпарадкавання горада частка баракаў была знесеная, а іх уладальнікі атрымалі кватэры альбо дзялянкі зямлі для індывідуальнага будавання жылля[2]. Пасялковыя вуліцы атрымалі гарадскія назвы: вуліца і завулак Высокія, Кар’ерныя, вуліца Падгорная.
Апошнія дамы пасёлка былі знесеныя ў часе забудовы мікрараёна Серабранка ў 1970-я—1980-я гады[2]. На месцы пасёлка — мікрараён Серабранка-9, абмежаваны вуліцай Пляхавана, праспектам Ракасоўскага і Другім Веласіпедным завулкам.
Зноскі
Літаратура
Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска |
---|
1959 | |
---|
1965 | |
---|
1967 | |
---|
1972 | |
---|
1973 | |
---|
1974 | |
---|
1976 | |
---|
1978 | |
---|
1981 | |
---|
1985 | |
---|
1987 | |
---|
1989 | |
---|
1997 | |
---|
1998 | |
---|
2004 | |
---|
іншыя | |
---|
1Населены пункт увайшоў часткова |