У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Шэйпічы.
Артыкул пра вёску на тэрыторыі сучаснага Ленінскага раёна. Пра аднайменны пасёлак нелегальнай забудовы на тэрыторыі сучаснага Ленінскага раёна гл.
Шэйпічы (пасёлак).
Вёска
Шэйпічы Шэйпічы ў 2005 г.
Шэйпічы на карце Беларусі ±
|
|
Шэ́йпічы, Шэ́пічы — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Назва
Назва іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма тыпу Šeipys. Адпаведнае прозвішча (як і вытворнае ад яго патранімічнае Šeipūnas) вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі. Звязваецца з літоўскім šeipuoti, šieptis «шчэрыцца, шчэрыць зубы (пасміхаючыся, смеючыся), зубаскаліць», антрапонім быў іменем-мянушкай са значэннем «Скалазуб»[1].
Ніжэй па Свіслачы, за 5 км ад Шэйпічаў, таксама была вёска Бугрымаўка (на карце 1797 года, цяпер у складзе Мінска, працяг вуліцы Дворышчы). Яе назва таксама іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Bug-rim'as[2].
Назва Шэйпічы верагодна другаснага паходжання. Пад Ваўкавыскам ёсць (каля Ружанаў) вёска Шэйпічы. На «ваўкавыскі» кірунак паказвае тапонім Ваўкавыск пад Мінскам (за Смілавічамі).
Таго ж іменнага паходжання на тэрыторыі сучаснага Мінска і былыя вёскі Сморгаўка, Траскоўшчына, Лабуншчына (у Каменнай Горцы, цяпер не існуе). Існуюць балцка-літоўскія антрапонімы Traskus, Šeipys, Bugrimas, Labūnas.
Гісторыя
У 1492—1506 гадах вялікі князь Аляксандр Ягелончык дараваў сяло Шэйпічы Абраму Езафовічу. У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары пацвердзіў сяло Шэйпічы старосце Смаленскага места і менскаму войту Абраму Езафовічу. У 1557 годзе сяло, дзяржаўная ўласнасць. У 1667 годзе маёнтак, шляхецкая ўласнасць.
У 1800 годзе вёска ў Мінскім павеце, дзяржаўная ўласнасць, 7 двароў, 19 жыхароў. У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 6 двароў, 52 жыхары. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1940-я — 1950-я гады побач вырас аднайменны пасёлак нелегальнай забудовы. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён. Бальшыня вясковай забудовы захавалася на вуліцы Шэйпічы.
У 2016 годзе зацверджаная назва Шэйпічы для праектаванай станцыі чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна на скрыжаванні вуліц Пляханава і праспекта Ракасоўскага[7]. Аднак пазней ад гэтай станцыі адмовіліся, змяніўшы схему лініі на кальцавую.
Зноскі
Літаратура
- Шэйпічы // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Шепичи // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
Спасылкі
Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска |
---|
1959 | |
---|
1965 | |
---|
1967 | |
---|
1972 | |
---|
1973 | |
---|
1974 | |
---|
1976 | |
---|
1978 | |
---|
1981 | |
---|
1985 | |
---|
1987 | |
---|
1989 | |
---|
1997 | |
---|
1998 | |
---|
2004 | |
---|
іншыя | |
---|
1Населены пункт увайшоў часткова |