Вёска
Бараноўшчына
Бараноўшчына на карце Беларусі ±
|
Барано́ўшчына — колішняя вёска і пасёлак, з 1978 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
У 1791 годзе вёска Баранаўшчызна Каралішчавіцкай парафіі, двор, фальварак, 3 дамы, шляхецкая ўласнасць. У 1897 годзе сядзіба Бараноўшчына, двор, 7 жыхароў.
У 1917 годзе хутар у Старасельскай воласці Мінскага павета; 6 двароў, 39 жыхароў. За савецкім часам вёска, ля вёскі месціўся аднайменны пасёлак. 20 студзеня 1960 года вёска Бараноўшчына і гадавальнік Бараноўшчына пералічаны са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Ждановіцкі сельсавет[3]. У 1978 годзе вёска і пасёлак уключаныя ў межы горада Мінска.
Усходняя частка вёскі захавалася да 2000-х гадоў, месцілася па вуліцы Бараноўшчына. Апошні дом па адрасе Бараноўшчына, 23 знесены каля 2010 года. У 2016 годзе ўсталяваны памятны камень каля гандлёвага цэнтра на выхадзе з станцыі метро Каменная Горка, дзе ў пачатку XIX ст. месціўся фальварак Бараноўшчына, які даў пачатак вёсцы[4]. Назву Бараноўшчына носіць прыпынак грамадскага транспарту па вуліцы Прытыцкага.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Дар’я Каско. Чаму на картах Мінска пазначана вуліца, якой у рэчаіснасці не існуе? (нявызн.). zviazda.by (1 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 26 верасня 2017.
Літаратура
Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска |
---|
1959 | |
---|
1965 | |
---|
1967 | |
---|
1972 | |
---|
1973 | |
---|
1974 | |
---|
1976 | |
---|
1978 | |
---|
1981 | |
---|
1985 | |
---|
1987 | |
---|
1989 | |
---|
1997 | |
---|
1998 | |
---|
2004 | |
---|
іншыя | |
---|
1Населены пункт увайшоў часткова |