Зацішша (Мінск, паўднёвая)

Вёска
Зацішша
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Заціна
Зацішша на карце Беларусі ±
Зацішша (Мінск, паўднёвая) (Беларусь)
Зацішша (Мінск, паўднёвая)
Зацішша (Мінск, паўднёвая) (Мінск)
Зацішша (Мінск, паўднёвая)

Заці́шша — колішняя вёска, з 1965 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

У 1917 годзе фальварак у Сеніцкай воласці Мінскага павета; 10 жыхароў[1]. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[1]. У 1965 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[2].

Вясковая забудова захавалася да 2000-х гадоў па вуліцы Свіслацкай у Парку імя 900-годдзя Мінска[3], цалкам знесеная ў часе будавання Чыжоўка-Арэны.

Зноскі

  1. а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 174.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 лістапада 1965 г. Аб уключэнні вёскі Зацішша Навадворскага сельсавета Мінскага раёна ў мяжу горада Мінска // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 38 (1118).
  3. Сацукевіч І. І., с. 3.

Літаратура