У 1885 годзе Навінкі — лясная варта (старожка) і ўрочышча Сёмкава-Гарадзецкай воласці. У 1908 годзе Навінка, урочышча, двор, 59 жыхароў[2].
У 1898 годзе ў Навінках Таварыства дапамогі бедным хворым яўрэям адкрыла санаторый для хворых на сухоты, санаторый быў на 13 ложкаў, працаваў з траўня да жніўня[3]. У 1920-х гадах на месцы сядзібы была адкрытая працоўная калонія для душэўнахворых на 36 месцаў. У часе Другой сусветнай вайны пацыенты псіхіятрычнай калоніі былі забітыя нацыстамі (каля 200 чалавек), целы закапаныя ў суседніх Драздах.
Пасёлак уваходзіў у склад Цнянскага сельсавета. У 2004 годзе быў уключаны ў межы горада Мінска[4]. Вясковая вуліца Рабочая займела назву Навінкаўская вуліца. Таксама, сярод іншых, вясковыя вуліцы атрымалі назвы Скалінская, Марусінская, Ярашэвіцкая, у гонар колішніх фальваркаў Скалін, Марусіна і ўрочышча Ярашэвічы[5].
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)