Вёска
Малое Сціклева Вуліца Малое Сціклева. Верасень 2021 года
Малое Сціклева на карце Беларусі ±
|
Мало́е Сці́клева — колішняя вёска, з 1981 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Вёска месцілася на рацэ Сціклёўцы, у канцы XX ст. яе вярхоўі перасохлі. У 1897 годзе — 4 двары, 22 жыхары. У 1917 годзе ў вёсцы 9 двароў, 46 жыхароў; у маёнтку 1 двор, 6 жыхароў.
Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, пасля ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР ад 22 кастрычніка 1981 года ўключаная ў межы горада Мінска.
Галоўная вуліца вёскі названа вуліцай Малое Сціклева, заходняя частка вуліцы захавалася. На месцы ўсходняй часткі вёскі пабудавана паліклініка і шматпавярховыя дамы па вуліцах Герасіменкі і Несцерава.
Зноскі
Літаратура
Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска |
---|
1959 | |
---|
1965 | |
---|
1967 | |
---|
1972 | |
---|
1973 | |
---|
1974 | |
---|
1976 | |
---|
1978 | |
---|
1981 | |
---|
1985 | |
---|
1987 | |
---|
1989 | |
---|
1997 | |
---|
1998 | |
---|
2004 | |
---|
іншыя | |
---|
1Населены пункт увайшоў часткова |