У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Міхалова.
Вёска
Міхалова
Міхалова на карце Беларусі ±
|
Міхало́ва — колішняя вёска на беразе Мышкі, з 1978 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Згадваецца ў 1557 годзе як двор пана Карэвіча, якому належала сяло Сухараўскае. У 1791 годзе вёска Мехалоў (Мехалов), цэнтр маёнтка (5 вёсак) Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць Валовіча, панскі двор, 48 дымоў, 2 карчмы. У 1800 годзе панскі двор у Мінскім павеце, уласнасць скарбовага пісара М. Ваіловіча, драўляны панскі дом. У другой палове XIX стагоддзя ўласнікам быў Міхал Абрампольскі[2]. У 1897 годзе маёнтак Сеніцкай воласці, двор, 14 жыхароў; у фальварку двор, 11 жыхароў.
У 1917 годзе ва ўрочышчы двор, 7 жыхароў; у фальварку двор, 1 жыхар; на хутары двор, 5 жыхароў; потым 2 двары, 10 жыхароў. Пазней аб’яднаныя ў адну вёску. З 1924 года ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. 20 студзеня 1960 года вёска пералічана са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[4]. Вёска моцна разраслася ў 1950—1960-я гады[2].
У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Галоўная вясковая вуліца атрымала назву вуліца Міхалова, другарадныя — 1-ы, 2-гі, 3-ці, 4-ы, 5-ы завулкі Міхалова. Пры будаўніцтве ў 1979—1985 гады мікрараёна Паўднёвы-Захад-4 была знесеная большая частка дамоў па вуліцы Міхалова. У 2000 годзе 5-ы завулак Міхалова пераназваны ў вуліцу Русановіча, у 2010—2012 гадах амаль цалкам знесены[2]. У 2010-х гадах пры будаўніцтве мікрараёнаў Міхалова-2 і Міхалова-3 знесеная рэшта вясковых дамоў.
Сучаснасць
Назву Міхалова маюць мікрараён, станцыя метро Міхалова, вуліца Міхалоўская. На 2017 год захаваліся вясковыя дамы ў заходняй частцы вуліцы Міхалова, але гэта дамы колішняй вёскі Сухарава.
У 2016 годзе ў Міхалове пры будаўніцтве новага мікрараёна былі знойдзеныя фрагменты арабскага дырхема X стагоддзя і пражскага гроша XIV стагоддзя, бронзавы крыжык XI-XII стст. і керамічны посуд XI—XII ды XVI-XVII стст[5].
Страчаная спадчына
- Сядзіба Абрампольскіх. Драўляны аднапавярховы будынак сядзібы Абрампольскіх у 1930-х быў прыстасаваны пад вясковую школу, верагодна менавіта ў той час абкладзены цэглай. У 1960-я, калі да невялікага будынка быў дабудаваны яшчэ адзін аб’ём. У пачатку 1980-х былая вясковая школа была прыстасавана пад гарадскую раённую школу мастацтваў з прыбудовай дадатковых памяшканняў. Вакол былой сядзібы захаваліся старыя пасадкі дрэваў — рэшткі сядзібнага парка[2]. Будынак знесены ў 2010-я гады.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска |
---|
1959 | |
---|
1965 | |
---|
1967 | |
---|
1972 | |
---|
1973 | |
---|
1974 | |
---|
1976 | |
---|
1978 | |
---|
1981 | |
---|
1985 | |
---|
1987 | |
---|
1989 | |
---|
1997 | |
---|
1998 | |
---|
2004 | |
---|
іншыя | |
---|
1Населены пункт увайшоў часткова |