Сло́ўвец — колішняя вёска на беразе ракі Слоўці (Дражні), цяпер у межах горада Мінска.
Гісторыя
На карце генеральнага межавання Мінскай губерні 1800 года пазначаныя засценкі Верхаслоўсць (руск.: Верхословсть) на правым беразе ракі і Слоўць (руск.: Словць) на левым беразе[1]. Засценак Верхаслоўць быў уласнасцю менскага Петрапаўлаўскага манастыра, 2 двары, 12 жыхароў[2]. У канцы XIX стагоддзя вёска Слоўвец на 2 двары ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, таксама карчма пры гасцінцы з Мінска да Трасцянца. У 1917 годзе хутар Слоўсць, 1 двор, 5 жыхароў, усе беларусы[3].
Дамы вёскі абазначаліся на карце 1930-х гадоў. У часе рэпрэсій у 1937 годзе былі асуджаныя да 10 і 7 гадоў лагераў два ўраджэнцы вёскі[4][5]. Вёска знікла пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер тэрыторыя вёскі ў межах Заводскага раёна Мінска, на яе месцы мемарыяльны знак «Беларусь партызанская».